пятница, 24 марта 2023 г.

ГУЛЬНЁВАЯ ПРАГРАМА «ВЯЧОРКІ»

    1 марта  обучающимися объединения по интересам "Фальклорны гурток "Красачкі",  на базе государственного учреждения образования "Домжерицкая базовая школа Лепельского района", была показана игровая программа "Вячоркі". Педагог дополнительного образования Прокопович Елена Владимировна создаёт оптимальные условия для формирования у обучающихся стойкого интереса к традициям нашего народа через разучивание народных песен, игр, танцев и т.д. 



ГУЛЬНЁВАЯ ПРАГРАМА "ВЯЧОРКІ"

Мэта: выхоўваць у дзяцей шаноўныя адносіны да мінулага, да нашых продкаў.

Задачы:

-          развіваць цікавасць да традыцый нашай краіны;

-          развівать творчыя здольнасці;

-          вучыць дзяцей слухаць і разумець беларускую мову.

Ход мерапрыемства

У старадаўнія часы не было ні клубаў, ні музеяў, ні тэатраў, нават тэлевізара не было. А молодзь усё роўна хоцела спілкавацца. І тады хлопцы ішлі да старой бабулькі, у якой была вялікая хата, каб дамовіцца аб вячорках. Как расплатіцца за памяшканне, яны проносілі яйкі або поўмеха бульбы. Аднойчы, неяк у вечары, дзяўчаты завіталі да гэтай бабулі, але яны не ведалі, што хлопцы так сама прыйдуць у гэтую хату. Дзяўчаты збіраліся разам, каб займацца карыснай справай па гападарцы: прасці, ткать, вышываць. Праз нейкі час, не спадзявана для дзяўчат, з’яўляліся хлопцы і пачыналіся вячоркі.

Зараз наші артысты аб’яднання по інтарэсах "Фальклёрны гурток "Красачкі" прадаманструюць як гэта адбывалася у тыя часы.

Зала ўпрыгожана як вясковая хата. На сцэне гаспадыня.

Гаспадыня: Што, сябры, для жыта трэба?

Ну, вядома, трэба глеба.

А для птушкі?

Вышыня.

А для казкі?

Цішыня.

Ну, а што для весялосці?

Каб часцей бывалі госці!

Ой, бяда, бяда, бяда,

Хлопцаў з’ела машкара.

Ніводнага не засталося,

Што ж такое адбылося?  З’яўляюцца дзяўчаты.

Гаспадыня: Добры вечар, дзяўчаты! А чаму ж вы адны прыйшлі? Дзе ж вашыя хлопцы падзеліся?

Дзяўчаткі: Ды не патрэбныя нам тыя хлопцы!

Гаспадыня: Чаму ж так?

Дзяўчаткі: (Спяваюць прытанцоўваючы)

Нашы хлопцы задаюцца,

Што ўмеюць танцаваць.

У адну ручку – качарэжку,

А ў другой штаны дзяржаць.

Гаспадыня: Ну, калі так, праходзьце, сядайце, прымайцеся за працу. Пад спакойную музыку дзяўчаткі працуюць: намотваюць клубочкі, вышываюць, вяжуць.

Гаспадыня: Дзяўчаткі, а ці не праспявать нам песню?

Спяваюць песню "Ходзiць коцiк па палях"

Ходзіць коцік па палях,

Носіць сон у кашалях.

Ходзіць коцік па капусце,

Носіць сон у белай хусце.

Бабка коціка дагнала,

Сон для дзетачак забрала.

А ты, коця, вон, вон,

А на дзетак — сон, сон.

Прыбіраючы ў хаце гаспадыня падыходзіць да дзвярэй.

Гаспадыня: Дзяўчаткі, хлопцы ідуць!

Дзяўчаткі спыняюць працу, кідаюцца да люстэрка, прыхарошваюцца.

Хлопцы: Добры вечар у хату!

Дзяўчаткі: Добры вечар!

Хлопцы: (Па чарзе) Мы прыйшлі да вас не з пустымі рукамі, а з восеньскімі дарамі!

А гэта капуста, каб у вашых засеках не было пуста.

А тут рэпа, морква, бурак, каб вашыя шчочкі палалі, як мак.

А вось бульбачкі мех, каб заўсёды чуўся смех.

А вось яблыкаў воз, каб вас абмінаў авітаміноз.

А гэта гарох, каб кожная ела за трох.

Крыху восеньскай крынічнай вады каб вы не зведалі ніякай бяды.

Дзеці стаяць пасярод залы (тварам да гасцей) і спяваюць.

Дзяўчаткі: Да нас госці прыйшлі,

Дарагія прыйшлі.

Нездарма кісель варылі,

Пірагі пяклі.

Становяцца ў круг, ідучы па кругу і спяваюць.

Зараз разам мы ўсе

Патанцуем для гасцей.

Вы папляскайце ў далоні,

Ды часцей, часцей.

Дзеці становяцца адно насупраць аднаго і выконваюць рухі па тэксце.

Гаспадыня: Ты топні нагой

Ды прытопні другой,

Я ваўчком круціцца стану,

А ты так пастой.

Танец "Бульба"

А зараз усім на здзіўленне

Будзем глядзець прадстаўленне!

Але ж, госцейкі, спачатку

Адгадайце вы загадкі.

Дзеці загадваюць загадкі.

Лёг вусаты, а ўстаў гарбаты. (Кот.)

Лапатамі ходзіць, а трубою п’е. (Гусак.)

Ходзіць цар па градзе, носіць блін на барадзе. (Певень.)

Хто з барадою родзіцца? (Казляня).

Маденькі шарык пад лаўкай шарыць.(Мыш).

Усіх возіць, а сам пехатою ходзіць. (Конь).

Нос пятачком, хвост кручком, нічога не баліць, а ўсё стогне. (Парсюк).

Гаспадыня: Гого-го-о, гусачок!

Гого-го-о, гусачок!

Зрабі хлопчыку свісток

З беласнежнаго крыла,

Ды з бліскучага пяра,

I зрабіў ён і падаў,

I сыночак заіграў.

Песня "Зайграй жа мне, дударочку"

Зайграй жа мне, дударочку,

А я патанцую,

Курка яйка мне зьнясе —

Табе падарую.

Тум, тум, тумпа, тумпа…

Зайграй жа мне, дударочку,

Як сам разумееш,

Зайграй жа мне, дударочку,

Тое, што ўмееш.

Тум, тум, тумпа, тумпа…

Як бяз дудкі, без дуды,

Ходзяць ножкі не туды,

А як дуду пачуюць,

Самі ножкі танцуюць.

Тум, тум, тумпа, тумпа…

Гаспадыня: Нешта сумна стала, а ці не пагулять нам?  

Першая дзяўчынка: Сапраўды. Давайце у гульні гуляць!

Гульня "Мышка"

Мышка, мышка, дзе была?

Далёка.

Што рабіла?

Кросны ткала.

А што заткала?

Кусок сала.

А дзе падзела?

Мышка з'ела.

А дзе тая мышка?

У норку паляцела.

Гаспадыня: Што ж сябры нашы, бывайте, гора чорнага не знайте. Свайго не цурайтеся, праўды трымайцеся, моцна кахайце на гэтым бывайте

 

Комментариев нет:

Отправить комментарий

Их именами названы

23-24 апреля 2024 года, в рамках педагогического марафона "Память вечным пламенем горит", посвященного 80-летию освобождения Белар...