четверг, 10 октября 2019 г.

Конкурс юных майстроў

9 кастрычніка ў горадзе Віцебску адбыўся абласны этап Рэспубліканскага конкурсу юных майстроў па кераміцы і мастацкай апрацоўцы саломкі




     У абласным этапе Рэспубліканскага  конкурсу юных майстроў па кераміцы і мастацкай апрацоўцы саломкі прынялі ўдзел дзве навучэнкі Лепельскага раённага цэнтра дзяцей і моладзі. Узорны аматарскі калектыў "Гурток саломапляцення "Купалінка" (педагог Ільніцкая В.У.) прадстаўляла навучэнка Ляшчэвіч Анастасія, а аб'яднанне па інтарэсах "Кераміка" (педагог Рыснік І.У.) - Балотнік Валерыя.
     Конкурс праводзіўся з мэтай патрыятычнага і духоўна-маральнага выхавання навучэнцаў праз іх далучэнне да каштоўнасцей беларускай культурнай спадчыны, развіцця дзіцячай творчасці ў галіне дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.
       Конкурс праводзіўся ў форме адкрытага творчага спаборніцтва ў наступных намінацыях "Традыцыйная кераміка", "Мастацкая апрацоўка саломкі". Тэрмін выканання творчага задання - 3 гадзіны. Кожны ўдзельнік павінен быў абараніць сваю конкурсную работу.
     Нашы канкурсанткі добра справіліся з заданнямі конкурсу. Балотнік Валерыя зляпіла кампазіцыю "Ранак".


     
     
     Шмат работ было выканана ў тэхніцы саломапляцення. Ляшчэвіч Анастасія зрабіла дажыначны сноп "Барада".






    
      



Комментариев нет:

Отправить комментарий

Участие в мероприятии в рамках областного форума "Время выбрало нас"

Сегодня коллектив Лепельского районного центра детей и молодёжи принимал участие в мероприятии в рамках областного форума "Время выбра...